Фрейм
Ни тоски, ни любви, ни печали, ни тревоги, ни боли в груди, будто целая жизнь за плечами и всего полчаса впереди.
Не чакаць парываў свабоднага брыза,
Не чакаць святла сярод цёмнай начы.
Час рабоў і здрады. Эпоха Чынгіза.
Час дрыжачых мужчын і хлуслівых жанчын.
І ў баі і ў каханні вароцяць спіны.
Што ж рабіць?
З году ў год лічыць барышы?
Для чаго?
Ўся слава, віно і жанчыны
Суета сует і тамленне душы.
Зарастае травою ў сумлення ганак,
І ваююць даносам замест свінца.
Пасля славы - наклёп, нуда - пасля п'янак,
Пасля здрады кахання - туга да канца...
Да канца...
Ўспаміны адносяцца роем...
Я адзін.
Я адзін супраць тысяч стаю,
Клічу сэрцам збавіцельны полаг спакою,
Што закрые мне крыламі вочы ў баю.